«Зеніт» выйграў футбольны чэмпіянат. А генпрадзюсар спартыўнага канала павіншавала з гэтым баскетбольны клуб!

06.07.2020 / 09:10

Учора пецярбурскі «Зеніт» датэрмінова выйграў чэмпіянат Расіі па футболе. Генеральны прадзюсар галоўнага спартыўнага канала — «Матч ТБ» — Ціна Кандэлакі вырашыла павіншаваць яго з чэмпіёнствам у сваім інстаграме.

Аднак Кандэлакі адзначыла ў сторыс не футбольную, а баскетбольную каманду «Зеніта».

«Ціна Кандэлакі, калі б цябе не было, не знайшлося б дастаткова хворай фантазіі, каб цябе прыдумаць», — напісаў Васілій Уткін у сваім тэлеграм-канале.