Сіноптыкі анансавалі пахаладанне ад заўтрашняга дня

06.07.2020 / 11:57

Фота Надзеі Бужан

У аўторак прыйдзе атмасферны фронт, за якім пачне паступаць больш прахалодная паветраная маса, паведамляе pogoda.by.

Пройдуць дажджы, на паўднёвым усходзе прагрымяць навальніцы. Пры навальніцах месцамі чакаюцца моцныя залевы. Ноччу ад +12°С на паўночным захадзе да +19°С на паўднёвым усходзе; максімальная днём — +16..+22°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах паветра прагрэецца да +23..+28°С. 

У сераду, 8 ліпеня, кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу +7..+14°С, днём +17..+22°С.

9 ліпеня месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу +7..+12°С, днём +17..+22°С.

Nashaniva.com