Галівудскі акцёр Элайджа Вуд выступіў у падтрымку Віктара Бабарыкі. Але ёсць нюанс 

06.07.2020 / 12:56

Галівудскі акцёр Элайджа Вуд, найбольш вядомы па ролі Фрода Бэгінса ў трылогіі «Уладар пярсцёнкаў», выказаўся ў падтрымку сям'і Бабарыкі. Ён запісаў зварот, у якім падбадзёрыў затрыманых Віктара і Эдуарда. Відэа акцёр запісаў дзякуючы сэрвісу Cameo, дзе за пэўную плату можна папрасіць многіх знакамітасцяў даслаць падобнае відэапрывітанне.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Elijah Wood supported Viktor and Eduard Babariko!!! ❤️ _____________________ Собиралась лечь пораньше. Как тут уснёшь теперь? Некогда объяснять! скорее смотрите! Можете сразу скроллить до 3:26 :) Элайджа, ты теперь мой герой навечно! #ямы97%

Публикация от Alexandra Zvereva (@zverevas)

Ролік даступны на сайце cameo.com у профілі пад нікам Elijah Wood.

— Віктар і Эдуард Бабарыкі, прывітанне! Гэта Элайджа Вуд. Вашы сябры з Беларусі папрасілі запісаць вам гэтае паведамленне, якое падбадзёрвае. Я толькі што прачытаў пра вашую сітуацыю, і гэта жудасна. Я спадзяюся, што ўсё добра, вы і ваш сын застаяцеся моцнымі і будзеце вызваленыя. Ёсць выдатная цытата з «Уладара пярсцёнкаў», гэта словы Сэма Гэмджы: «У свеце ёсць нешта добрае, містэр Фрода, і за гэта варта змагацца». І гэта праўда, такая сітуацыя цяпер ва ўсім свеце. Спадзяюся, маё паведамленне дойдзе да вас у добрым здароўі і ўсё будзе добра. Беражыце сябе», — сказаў Вуд.

Відэа было запісана праз сэрвіс Cameo. Гэта платформа, дзе любы чалавек можа заплаціць знакамітасцям за асабістае відэапаведамленне. Акцёры, спевакі, комікі, блогеры ўсталёўваюць розныя расцэнкі за відэа. Гэта можа быць і 20 даляраў, і 200, і нават некалькі тысяч. Заказчыкі апісваюць, што знакамітасць павінна сказаць ці для каго прызначана паведамленне. Паведамленне ад Элайджа Вуд каштуе 225 даляраў.

Раней Віктар Бабарыка казаў, што кніга Толкіна і фільм «Уладар пярсцёнкаў» — адны з яго любімых.

Nashaniva.com