БЕЛ Ł РУС

Свет

Прэзідэнт Бразіліі заявіў, што мае сімптомы каранавіруса

7.07.2020 / 8:31

Nashaniva.com

Прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару адмяніў запланаваныя да канца тыдня мерапрыемствы з-за сімптомаў, характэрных для каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта паведаміў у панядзелак тэлеканал CNN Brasil са спасылкай на кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт здаў тэст на каранавірус. Яго вынік чакаецца ў аўторак.

Па словах Балсанару, у яго паднялася тэмпература да 38 градусаў, а працэнт насычэння крыві кіслародам апусціўся да 96%. Кіраўнік дзяржавы таксама паведаміў, што зрабіў магнітна-рэзанансную тамаграфію лёгкіх, якая не выявіла праблем.

Як сказаў Балсанару, для лячэння ён прымае гідраксіхларахін. Раней СААЗ прыняла рашэнне спыніць выпрабаванні гідраксіхларахіну ў якасці лекаў ад каранавіруса, бо ён не дапамагае.

Прэзідэнта Балсанару, які прадстаўляе крайніх правых, крытыкавалі за бравіраванне сваім скептыцызмам у адносінах да каранавіруса. У пачатку пандэміі ён заяўляў, што Covid-19 — усяго толькі лёгкая прастуда.

Цяпер Бразілія, паводле Сусветнай метрыкі, знаходзіцца на другім месцы ў свеце па колькасці выяўленых выпадкаў заражэння каранавірусам — звыш 1,5 мільёна. У краіне ад каранавіруса памерлі 65,5 тысячы чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула