У Маладзечне хлопца аштрафавалі за тое, што сфоткаў аўтазак

07.07.2020 / 08:53

Аляксандра Новіка затрымалі 3 ліпеня, піша spring96.org.

Паводле знаёмых, Новік пайшоў у парк Перамогі і вырашыў зрабіць фотаздымак машыны з АМАПам.

У выніку яго затрымалі і склалі пратакол аб непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4 КаАП).

6 ліпеня суддзя Інэса Южык аштрафавала Новіка на 10 базавых велічынь (270 рублёў).

Раней паведамлялася, што ў парку Перамогі быў затрыманы Яўген Радзівілка.

Nashaniva.com