Прэм'ер: Дзяржпадтрымка эканомікі ва ўмовах каранавіруса склала 23 мільёны рублёў

08.07.2020 / 17:59

Дзяржпадтрымка эканомікі ва ўмовах COVID-19 ужо склала каля 23 мільёнаў рублёў, заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, піша БелТА.

«Па ўказе №143 «Аб падтрымцы эканомікі» прэферэнцыі і падатковыя льготы атрымалі суб'екты гаспадарання і індывідуальныя прадпрымальнікі на суму каля 23 млн рублёў. Гэты працэс ідзе пастаянна, аналізуюцца просьбы аб падтрымцы», — адзначыў Раман Галоўчанка.

Акрамя таго, быў прыняты ўказ №178 «Аб часовых мерах дзяржаўнай падтрымкі наймальнікаў і асобных катэгорый грамадзян».

Да таго ж, урад прыняў рашэнне па павелічэнні паставак тэхнікі на ўнутраны рынак, што павінна дапамагчы забяспечыць заказы для ключавых прадпрыемстваў, дадаў Раман Галоўчанка.