У Расіі завяршаюцца выпрабаванні вакцыны ад каранавіруса

10.07.2020 / 07:49

Мінабароны РФ сумесна з Нацыянальным даследчым цэнтрам эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі распачалі завяршальную стадыю клінічных выпрабаванняў вакцыны ад каранавіруса: першая група добраахвотнікаў будзе выпісаная са шпіталя 15 ліпеня, другая група атрымае другі кампанент вакцыны 13 ліпеня, піша tass.ru.

У МА РФ дадалі, што ўсе добраахвотнікі адчуваюць сябе добра, скаргаў на самаадчуванне, негатыўных рэакцый або непажаданых з'яў не адзначаецца.

Nashaniva.com