Прэм'ер Галоўчанка ляціць на перамовы ў Маскву

13.07.2020 / 16:16

Прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін у аўторак у Маскве абмяркуе са сваім беларускім калегам Раманам Галоўчанкам узаемадзеянне дзвюх краін у гандлёва-эканамічнай сферы, а таксама рэалізацыю буйных сумесных праектаў, піша «Інтэрфакс».

«Кіраўнікі ўрадаў абмяркуюць шырокае кола актуальных пытанняў расійска-беларускіх адносін і інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўрада РФ.

«Асаблівая ўвага на перамовах будзе нададзена тэматыцы ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, рэалізацыі буйных сумесных праектаў», — адзначылі ў прэс-службе.