У Браславе знайшлі труп 36-гадовага прапаршчыка з прыкметамі суіцыду

13.07.2020 / 17:30

У Браславе раніцай 12 ліпеня знайшлі труп вайскоўца з прыкметамі суіцыду, паведамляе Полацкі пагранатрад. 36-гадовы старшы прапаршчык скончыў жыццё самагубствам у сябе дома.

Старшы прапаршчык быў жанаты, у яго двое дзяцей. Па службе характарызаваўся станоўча, адзначаюць у пагранатрадзе.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, высвятляюцца прычыны здарэння.

Nashaniva.com