Лунаў у лесе дымок…

16.04.2009 / 09:33

Працуючы самагонны апарат на тэрыторыі Кобрынскага лясгаса знайшлі работнікі Брэсцкай аблінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету сумесна з інспектарам ДПС ДАІ.

Пры ім было выяўлена 300 літраў брагі і 15 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці. Тут жа затрымалі і дваіх жыхароў пасёлка Арэхаўскі Кобрынскага раёна. За забруджванне лесу і пашкоджанне лясной падсцілкі на парушальнікаў складзены адміністрацыйныя пратаколы. Праводзіцца далейшы разбор.

Сяргей Расолька, Звязда