Украінскі футбол на тэлеканале «Лад»

16.04.2009 / 09:53

Сёння тэлеканал «Лад» прапануе аматарам футболу паглядзець два матчы 1/4 фіналу Кубку УЕФА. І абодва ў жывым эфіры.

А 19:25 з сталіцы Украіны пачнецца трансляцыя матчу «Дынама» Кіеў — «ПСЖ». У першым матчы ў Парыжы была нічыя 0:0.

У 21:40 пачнецца жывая трансляцыя матчу «Марсель» ‑‑ «Шахцёр» Данецк. У першым матчы «гарнякі» перамаглі 2:0 і маюць някепскія — як, зрэшты, і кіяўляне — на выхад у паўфінал Кубку УЕФА.

Цымус у тым, што пераможцы гэтых параў згуляюць між сабой у наступным раўндзе, таму можа атрымацца так, што ў фінале, які пройдзе 20 мая ў Стамбуле, будзе гуляць ўкраінскі клуб.

У 00:10 на канале «Лад» — агляд ўсіх матчаў Кубку УЕФА, у тым ліку «Манчэстэр Сіці» — «Гамбург» (першы матч з лікам 3:1 выйгралі немцы), «Удынезэ» — «Вердэр» (першы матч таксама з лікам 3:1 выйгралі немцы).