Кіраўнік Мінска вечарам ля плошчы Незалежнасці, дзе палову дня стаялі чэргі ў ЦВК ФОТА

16.07.2020 / 07:21

Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

15 ліпеня ў Мінску людзі палову дня стаялі ў чарзе ў ЦВК, каб падаць скаргі на адмову ў рэгістрацыі двух прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду. Пасля завяршэння працы ЦВК пачаліся затрыманні. У цэнтры Мінска каля 20:00 быў заўважаны і кіраўнік горада Анатоль Сівак, піша Tut.by.

Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

У пачатку чэрвеня Аляксандр Лукашэнка заявіў Сіваку, што чакае ад яго і ад праваахоўнікаў поўнага парадку ў Мінску. Тады ж мэр выказваў меркаванне, што з-за людзей, настроеных на абвастрэнне сітуацыі, збор подпісаў падчас перадвыбарнай кампаніі можа ператварыцца ў масавае мерапрыемства, а Лукашэнка заявіў, што для збору подпісаў арганізавалі «малую і вялікую карусель».

Nashaniva.com