Такой акцыі салідарнасці з Беларуссю яшчэ не бывала — у Лондане прайшло шэсце Еваў ФОТА
16.07.2020 / 09:02
14 ліпеня Беларускі Свабодны тэатр зладзіў у Лондане акцыю EVAlution. Яна прайшла ў межах кампаніі i'm with the Banned!, скіраванай на падтрымку беларускіх палітвязняў.
У акцыі ўзялі ўдзел 15 беларускіх дзяўчат, якія пражываюць на дадзены момант у Вялікабрытаніі.
Шэсце пачалося ад галерэі Serpentine і завяршылася каля беларускай амбасады, паведаміў у сваім фэйсбуку рэжысёр Мікалай Халезін.