У лесе пад Пухавічамі спілаванае дрэва забіла 15-гадовую дзяўчыну, якая ішла па сцяжыне ў слухаўках
16.07.2020 / 09:47
Фота СК
Трагічны выпадак адбыўся ўчора днём, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.
У лясніцтве Пухавіцкага раёна 60-гадовы мужчына ажыццяўляў лесанарыхтоўку. Чарговае спілаванае ім дрэва ўпала і траўмавала 15-гадовую дзяўчыну, якая ў гэты час у слухаўках ішла па лясной дарозе. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы.
Следчыя агледзелі месца здарэння, праводзяцца экспертызы.