Прэм'ер Літвы: Для наведвальнікаў з краін не ЕС будуць абавязковыя тэст і ізаляцыя

16.07.2020 / 11:20

Саўлюс Сквярняліс, фота Ёсвідаса Елінскага, Delfi

Пра гэта заявіў Саўлюс Скверняліс, каментуючы сітуацыю з успышкай каранавіруса ў Каўнасе, піша Delfi.lt.

Там выяўлена каля двух дзясяткаў хворых на каранавірус. Усе яны прыехалі з Узбекістана і без паведамлення выйшлі на працу.

«Каўнаскі выпадак з заражанымі каранавірусам узбекамі паказаў, што неабходна ўдасканаліць парадак уезду ў Літву. Рашэнне такое: усе, хто прыязджае, з трэціх краін, г. зн. не з краін АЭСР, будуць у абавязковым парадку праходзіць праверку на COVID-19 і два тыдні праводзіць у ізаляцыі».

АЭСР — гэта краіны Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця. Туды ўваходзяць ЗША, Канада, Аўстралія, Японія, Карэя і шэраг іншых краін. Беларусь у АЭСР не ўваходзіць.

Nashaniva.com