Дзярждэп ЗША заклапочаны масавымі затрыманнямі мірных актывістаў у Беларусі

16.07.2020 / 15:42

Дзярждэпартамент ЗША выказаў глыбокую занепакоенасць сітуацыяй з прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Заяву з гэтай нагоды працытавала пасольства Злучаных Штатаў у Беларусі.

- Мы глыбока занепакоеныя паведамленнямі аб масавых пратэстах і затрыманнях мірных актывістаў і журналістаў… Мы лічым надзвычай важным для ўрада забяспечыць роўныя ўмовы для ўсіх, хто хоча прыняць удзел у выбарах, — гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Морган Артагус.

.@statedeptspox @StateDept @USApoRusski
#belarus #electby #выбары2020 pic.twitter.com/hqLjQnY7OI

— U.S. Embassy Minsk (@USEmbBy) July 16, 2020

Nashaniva.com