Еўрасаюз абнавіў спіс краін для адкрыцця межаў. Беларусі ў ім ізноў няма
16.07.2020 / 18:17
Еўрапейскі Саюз абнавіў спіс краін, грамадзянам якіх рэкамендуюць адкрыць межы краін-членаў ЕС. Беларусі ў гэтым спісе па-ранейшаму няма.
Спіс краін, для якіх адмяняюцца абмежаванні на паездкі, будуць пераглядаць кожныя два тыдні. Зыходзячы з рэкамендацый, краіны ЕС з 16 ліпеня павінны пачаць здымаць абмежаванні для ўезду грамадзян такіх краін:
- Алжыр;
- Аўстралія;
- Канада;
- Грузія;
- Японія;
- Марока;
- Новая Зеландыя;
- Руанда;
- Паўднёвая Карэя;
- Тайланд;
- Туніс;
- Уругвай;
- Кітай (пры ўмове пацвярджэння ўзаемнага адкрыцця межаў).
Са спісу выключылі Чарнагорыю і Сербію — зараз турысты гэтых краін не могуць патрапіць у ЕС.