Андрэй Макарэвіч, Парфёнаў, Шаўчук, Вольскі, Дудзінскі прачытаюць услых раман беларускага пісьменніка
17.07.2020 / 10:26
Саша Філіпенка. Фота Надзеі Бужан
Андрэй Макарэвіч, Андрусь Такінданг, Леанід Парфёнаў, Naviband, Лявон Вольскі, Дзіма Нарышкін, Вера Палазкова, Кацярына Раецкая, Дзяніс Дудзінскі, Уладзімір Шчэрбань, Юрый Шаўчук і многія іншыя акцёры, музыкі, журналісты і пісьменнікі ўслых прачытаюць кнігу беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі «Былы сын» у рамках літаратурнага YouTube-праекта «Салідарныя чытанні», паведамляе Інтэрфакс.
«Прывітанне, сёння мне 36. Пятнаццаць гадоў таму, адчуўшы сябе былым сынам, я пакінуў родны горад і адправіўся ў падарожжа, якое, спадзяюся, аднойчы скончыцца ў Мінску. Прамежкавым вынікам гэтага шляху стаў мой першы раман «Былы сын», а вынікам працы апошняга месяца — вось гэта відэа», - напісаў у фэйсбуку Філіпенка.
Праект стартуе 19 ліпеня. З гэтай даты па 2 жніўня 30 вядомых людзей з Беларусі, Расіі і Украіны будуць штодня чытаць па 2 урыўкі з рамана.