Вераніка Цапкала заклікала ісці на выбары з белымі бранзалетамі
19.07.2020 / 15:15
На мітынгу ў Дзяржынску Вераніка Цапкала заклікала людзей прыходзіць на выбары з самаробнымі белымі бранзалетамі. На яе думку, гэта зможа прадэманстраваць, колькі людзей выступаюць супраць дзеючай улады, піша тэлеграм-канал Выбары. Беларусь.
«Белы колер асацыюецца са свабодай, жыццём, чымсьці новым», — адзначыла Вераніка Цапкала.