«Не дачакаецеся» Наталля Эйсмант абвергла чуткі пра шпіталізацыю Лукашэнкі

19.07.2020 / 20:45

Прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы абвергла чуткі пра яго шпіталізацыю. 

«Традыцыйнае — не дачакаецеся», — сказала Эйсмант на просьбу ria.ru пра каментар у сувязі з пашырэннем у шэрагу тэлеграм-каналаў інфармацыі, што ў Аляксандра Лукашэнкі здарыўся гіпертанічны крыз і ён шпіталізаваны.

У гэтых паведамленнях таксама адзначаецца, што пагаршэнне самаадчування Лукашэнкі адбылося праз гадзіну пасля сустрэчы ў Мінску з прэм'ерам РФ Міхаілам Мішусціным у пятніцу.

Nashaniva.com