У Маладзечанскім раёне «Опель» збіў сямігадовую веласіпедыстку

20.07.2020 / 09:13

Здарэнне адбылося 18 ліпеня каля 17:30 у вёсцы Палачаны, паведамляе ДАІ.

27-гадовы кіроўца «Опель Амега» збіў 7-гадовую веласіпедыстку, якая ў суправаджэнні дзядулі пераязджала праезную частку.

Дзіця з траўмамі шпіталізаванае.

Nashaniva.com