Штаб Канапацкай узначаліў экс-прэм'ер Міхаіл Чыгір
20.07.2020 / 15:13
Фота з фэйсбука Ганны Канапацкай
Пра гэта кандыдат у прэзідэнты Ганна Канапацкая напісала ў сваім фэйсбуку.
«Сёння падала ў ЦВК у якасці давераных асоб кіраўніцтва свайго штаба:
1. Міхаіл Чыгір — начальнік штаба.
2. Анатоль Трухановіч — намеснік [бацька Ганны Канапацкай].
3. Ігар Лялькоў — намеснік.
«Гэтыя людзі — ядро маёй каманды. Менавіта яны прымалі ўдзел у напісанні перадвыбарнай праграмы. Іх меркаванне з'яўляецца ключавым пры прыняцці рашэнняў», — напісала Ганна Канапацкая.
Міхал Чыгір быў прэм'ер-міністрам Беларусі ў 1994—1996 гадах. Падаў у адстаўку перад рэферэндумам у лістападзе 1996 года.
Увесну 1999 года вырашыў паўдзельнічаць у альтэрнатыўных прэзідэнцкіх выбарах, пасля чаго быў арыштаваны за «злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі», «перавышэнне ўлады» і «халатнасць». Правёў паўгода ў СІЗА, урэшце атрымаў тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай.