У Жлобінскім раёне пасажыр загінуў пад коламі аўтобуса, на якім прыехаў

20.07.2020 / 19:25

Смяротная трагедыя адбылася ўвечары 19 ліпеня, паведамляе ndsmi.by.

Кіроўца высадзіў пасажыра на прыпынку Плесавіцкая Слабодка і сабраўся ехаць далей. А пасажыр пачаў пераходзіць дарогу перад аўтобусам, апынуўся пад коламі і загінуў на месцы.