Сёння а 17-й на тэлебачанні — выступ кандыдатаў у прэзідэнты. Першай — Святлана Ціханоўская
21.07.2020 / 14:35
Выступы будуць на тэлеканале «Беларусь-1» (БТ). Кожнаму даецца паўгадзіны.
Першай звернецца да выбарцаў Святлана Ціханоўская (г. зн. у 17:00).
Затым будзе выступаць Ганна Канапацкая (17:30-18:00).
А 18:00 пачнецца эфір Сяргея Чэрачня, а з 18:30 — зварот Андрэя Дзмітрыева.
Праз тыдзень, 28 ліпеня (серада), расклад такі:
Сяргей Чэрачэнь з 17:00, затым — Андрэй Дзмітрыеў (17:30),
пасля — Святлана Ціханоўская (18:00) і пры канцы Ганна Канапацкая (з 18:30 да 19:00).
У сераду, 22 ліпеня, па радыё будуць выступаць Ганна Канапацкая (з 8:00) і Сяргей Чэрачань (8:30).