Зяленскі выканаў патрабаванне луцкага тэрарыста

21.07.2020 / 21:12

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі апублікаваў відэазварот з заклікам глядзець фільм «Зямляне», як таго патрабаваў луцкі тэрарыст Максім Крывош.

З аўтобуса, захопленага тэрарыстам у Луцку, паліцыя вывела трох закладнікаў: цяжарную жанчыну, дзіця і пажылую жанчыну. Пра гэта паведаміў у сваім Twitter кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў.

Nashaniva.com