23 ліпеня Святлана Ціханоўская едзе ў Барысаў, 24 ліпеня — у Глыбокае, Наваполацк і Віцебск
22.07.2020 / 13:25
Стала вядома, дзе 23 і 24 ліпеня пройдуць сустрэчы-мітынгі кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай: гэта Барысаў, Глыбокае, Наваполацк, Віцебск.
У гэтых сустрэчах-мітынгах возьме ўдзел сама Святлана, а таксама Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала.
23 ліпеня
Барысаў, 19:00. Пляцоўка каля ўнівермага ААТ «Веста-Барысаў» (вул. Гагарына, 105а).
24 ліпеня
Глыбокае, 13:30. Пляцоўка каля супермаркета «Белмаркет» (вул. Леніна, 107Б).
Наваполацк, 16:30. Уваход у гарадскі парк культуры і адпачынку (раён дома №1 па вул. Паркавая).
Віцебск, 19:00. Парк культуры і адпачынку чыгуначнікаў у раёне цэнтральнай сцэнічнай пляцоўкі.