Ва ўкраінскай Палтаве аўтавыкрадальнік з гранатай узяў у закладнікі начальніка крымінальнага вышуку

23.07.2020 / 11:42

Фота з тэлеграма

У Палтаве аўтазгоншчык узяў у закладнікі паліцэйскага і пагражае яму гранатай, паведаміў тэлеканал «112» са спасылкай на словы намесніка кіраўніка МУС Антона Герашчанкі.

«Апошнія навіны з месца такія, што супрацоўнік паліцыі быў заменены на начальніка крымінальнага вышуку, які вырашыў рызыкаваць сваім жыццём замест радавога супрацоўніка. Машына з гэтым злачынцам і з закладнікам едзе па Палтаве, яе суправаджаюць паліцэйскія», — распавёў Герашчанка.

Паводле інфармацыі «РБК Украіна», у закладніках знаходзіцца начальнік упраўлення крымінальнага вышуку ў Палтаўскай вобласці палкоўнік паліцыі Віталь Шыян.