Святлана Ціханоўская ў Оршы выступала па-беларуску ВІДЭА

Свой пікет у Оршы Святлана Ціханоўская пачала прамовай па-беларуску. Дзелімся з вамі гэтым момантам. 

25.07.2020 / 13:45

«Прывітанне, Орша! Вітаю вас, сябры! Я хачу сказаць некалькі слоў тут, у Воршы (менавіта так прамовіла Святлана — заўв. НН), па-беларуску. Таму што гэты горад беларусы заўсёды згадваюць з гонарам. Нас падзяляюць на захад і ўсход, нас падзяляюць, каб раз'яднаць, але ва ўсіх нас адзіная мэта — новыя, сумленныя выбары. Мы паедзем па ўсёй краіне, і мы ўбачым уласнымі вачыма, і мы пацвердзім 9 жніўня, што жыве Беларусь!» — прамовіла Святлана, удзельнікі пікета падхапілі: «Жыве!». 

Nashaniva.com