Восток Беларуси скандирует «Жыве Беларусь!». Жлобин эйфорично встретил «ангелов Чарли» ВИДЕО

26.07.2020 / 11:04

Жлобин — промышленный город в Гомельской области, где работает единственный в стране металлургический завод. Вот как приветствовали Тихановскую в Жлобине:

На митинг в парк — лукашенковцы везде определили для встреч такие места, чтобы было чем дальше от людных мест, не на видне — собрались несколько тысяч человек.

На митинге в Жлобине преобладали мужчины среднего возраста.

Обращало внимание также национальное сознание участников. Многие люди принесли национальную символику. Громада с энтузиазмом скандировала «Жыве Беларусь!» [Да здравствует Беларусь! по-белорусски] — патриотический лозунг национального возрождения.

Вот как объяснил свои мотивы молодой человек:

А вот как другой жлобинец объясняет, почему не будет голосовать за Лукашенко:

Вот стрим с митинга в Жлобине:

Характэрна для Жлобіна: побач стаяць людзі і з дзяржаўнай, і з нацыянальнай сімволікай.

У парку ёсць некалькі атрацыёнаў, але ніводны не працуе.

«Я хачу паразмаўляць з новымі палітыкамі, якія будуць правіць добра нашай краінай. А Лукашэнка нас загнабіў», — кажа адзін мужчына, што ідзе на мітынг.

«Я прыйшоў сюды, каб падтрымаць Святлану Ціханоўскую, — кажа іншы малады чалавек. — А потым пройдуць сумленныя выбары, каб маглі ўзяць удзел усе кандыдаты»

Ціханоўская, Цапкала, Калеснікава падымаюцца на сцэны пад акампанемент песні «Муры» («Сцяна») каталонца Люіса Льяка, што стала сімвалам пратэстаў у Каталоніі, яе на кожнай сустрэчы спявае Сяргей Космас. Сёння ён спявае ўжо не па-руску, а па-беларуску.

Людзі скандуюць: «Света! Света! Света!». «Верым, можам, пераможам!».

Людзі захоплена фоткаюць Ціханоўскую на свае тэлефоны.

«Усё як у першы раз, я не магу прывыкнуць. Прывітанне, Жлобін! — кажа Ціханоўская. — Мы сабраліся тут за перамены. Я калі я прыходжу на пікеты, і бачу партрэты майго мужа, які зараз у СІЗА, я ледзь стрымліваю слёзы. Я была вымушана стаць за свайго мужа, змагара за свабоду».

Людзі скандуюць: «Малайчына! Малайчына!»

Ціханоўская ўсё больш і больш імправізуе. Яна коратка пераказвае сваю біяграфію. Святлана тлумачыць, чаму яна прыйшла ў кандыдаты. 

«Мы забылі за 20 гадоў, як гэта звацца людзьмі, — кажа Святлана. — Нас павінны чуць. Мой муж ездзіў па Беларусі і прапускаў гэта праз сябе. Ён разумеў, што кепска большасці, ён стаў выступаць за змену ўладу. Сяргея кінулі за краты ўжо на Новы год, яны пераследавалі людзей, што давалі інтэрв'ю Сяргею. Сяргей расплюшчваў людзям вочы». 

«Мы не народзец, мы — народ», — зазначае Святлана. Чаму ўсе краіны добра жывуць, а мы не? Можа праблема не ў людзях, а ў кіраўніцтве? 

Ціханоўская заклікае вызваліць палівязняў. Людзі скандуюць: «Свабоду! Свабоду!»

Калі кідаюць людзей у турму, гэта справядліва? «Хіба гэта краіна для жыцця?» — пытаецца Святлана.

«Перамен!» — скандуюць людзі.

«Першае, што я зраблю, — мы выпусцім усіх палітвязняў, мы выпусцім асуджаных за эканамічныя злачынствы. За шэсць месяцаў мы прызначым новыя сумленныя выбары. І тады ўжо ўсе кандыдаты прэзентуюць свае праграмы, вы іх прачытаеце, і тады ўжо вы выбераце дастойнага кандыдата».

«Дзякуй, дзякуй!» — неаднаразова зрываюцца на авацыі.

«Ні ў якім разе не галасуйце датэрмінова. Ні ў якім разе. Толькі 9 жніўня, бліжэй да вечара. Прыходзім і галасуем за Ціханоўскую Святлану Георгіеўну!»

«Света! Света! Света» — скандуюць людзі.

«Любоў да мужа правяла мяне да палітыку, а цяпер я адчуваю любоў да людзей. Мы будзем жыць у незалежнай і багатай Беларусі!» — кажа яна.

Марыя Калеснікава звяртаецца па-беларуску:

«Прывітанне, Жлобін! Вы неверагодныя! Як вы жывяце?» —»Хранова», — адказваюць людзі.

Калі я ехала ў машыне, мне тата напісаў смс. Сёння дзень Ваенна-марскога флота, а тата служыў на падводнай лодцы. Тата пажадаў «Сем футаў пад кілем».

Калеснікава кажа: «Давайце уявім новую краіну, у якой мы будзем жыць». Там рабочы не будзе раўняцца беднаму. Чалавек будзе жыць у дастатку. У новай Беларусі рабочы не будзе маўклівы, рабочы будзе браць удзел у жыцці завода і краіны. У новай Беларусі ўрад будзе з павагай ставіцца да рабочых, а не сварыцца. Такой павінна быць будучыня. Вы хочаце жыць у такой краіне?»

«Так», — адказваюць людзі.

«Улады трымаюць нас за дурняў. Вы верыце ўладам?»

«Не», — адказваюць людзі.

Ізноў грае «Грай» Ляпісаў.

«Гэта нармальна, калі пенсіянеры жывуць напаўгалоднымі? Не нармальна?»

«Не» — адказваюць людзі.

«Гэта нармальна, калі ціснуць на настаўнікаў, каб яны фальсіфікавалі галасы? Не! Настаўнікі павінны вучыць дзяцей».

«Але трэба дзейнічаць законнымі метадамі».

«Мы заклікаем чыноўнікаў не ісці супраць свайго народа, не баяцца яго, а стаць плячо ў плячо», — кажа Калеснікава.

«Кандыдат — гэта ўсяго толькі інструмент, а сапраўдная ўлада — у руках народа. Нам не трэба лідары, правадыры і касмічныя планы. Нам патрэбныя мы самі», — заклікае Калеснікава. 

«Жлобін — дзявяты горад. І ў кожным горадзе мы бачым захопленыя вочы, мы бачым вашу падтрымку і гэта вельмі здорава», — бярэ мікрафон Вераніка Цапкала.

«Усе мы дакладна ведаем, што прыйшоў час перамен: ці зараз, ці ніколі», — агітуе яна.

«Гэтыя ўлады карыстаюцца рознымі нізкімі метадамі, ціснуць на нашых дзяцей. Гэта ганьба».

«Паглядзіце, як улады вялі сябе падчас каранавіруса. За што мы плацім свае падаткі?»

Людзі ўхвальна галёкаюць.

«Мы ведаем, што на БМЗ падчас крызісу людзям зразаюць заробкі. Гэта не нармальна».

«Улада палохае нас майданамі, уводам войск НАТА, расійскіх войск. Але гэта кажа адзін чалавек. Мы пра гэта ніколі не казалі. Мы хочам жыць у нармальнай мірнай краіне».

«Дарагія мае пенсіянеры, горш, чым цяпер, не будзе. Хіба вы дастойныя пенсіі 150—200 даляраў? Вы ўсё жыццё працавалі, 30 гадоў стажу. Так быць не павінна. Не бойцеся, горай не будзе».

Вераніка Цапкала прамаўляе вельмі рэзка і ясна. Прысутныя неаднаразова спыняюць яе авацыямі.

***

Сёння ў Гомельскай вобласці ў Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і Веранікі Цапкалы запланаваныя тры сустрэчы.

А 11-й гадзіне павінен стартаваць мітынг у Жлобіне. Ён пройдзе насупраць будынка былой бібліятэкі ў гарадскім парку культуры і адпачынку «Прыдняпроўскі».

А 15-й сустрэча пачнецца ў Рэчыцы на плошчы перад капліцай Ефрасінні Полацкай.

А 20-й у Гомелі. Тут сустрэчы пройдзе на пляцоўцы перад уваходам у філіял «Цэнтра інклюзіўнай культуры» Гарадскога цэнтра культуры» (вул. Юбілейная, 48).

Nashaniva.com