У Гомелі абрынуліся перакрыцці чатырохпавярховага будынка

27.07.2020 / 08:03

У Гомелі 26 ліпеня падчас будаўнічых работ па ўсталяванні вокнаў абваліўся дах і жалезабетонныя перакрыцці на чатырох паверхах у цагляным будынку па вуліцы Рабочая, паведамляе МНС Гомельшчыны.

Фота: МНС.

Гэта нежылы цагляны будынак 1971 года пабудовы з дахам з жалезабетонных пліт. Пасля рамонту планавалася здаваць яго ў арэнду пад склады.

На момант аварыі ў будынку знаходзіўся адзін чалавек, які пачуў грукат і выбег на вуліцу. Пацярпелых няма.

Праводзіцца праверка.

Nashaniva.com