Лукашэнка сёння ляціць на жніво

27.07.2020 / 10:07

Аляксандр Лукашэнка сёння наведае з рабочай паездкай Нясвіжскі раён, дзе азнаёміцца з ходам уборачнай кампаніі, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы пачне паездку з наведвання поля азімай пшаніцы ААТ «Новае жыццё». Лукашэнка заслухае даклады аб ходзе ўборачнай кампаніі ў цэлым па краіне і ў Мінскай вобласці і Нясвіжскім раёне ў прыватнасці.

Ён таксама азнаёміцца з працай прадпрыемства па вытворчасці малочных прадуктаў ТАА «Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання».

Nashaniva.com