Сіноптыкі: 31 ліпеня — да +23, дажджы
31.07.2020 / 07:19
31 ліпеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, паведамляе Белгідрамет.
Вецер заходні, умераны, у асобных раёнах парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём +17..+23°C.
У Мінску воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 70-80%), магчымая навальніца. Вецер заходні, умераны. Тэмпература паветра раніцай +14..+16°C, днём +18..+20°C, увечары +14..+16°C.