У Жлобіне двухгадовае дзіця выпала з акна
31.07.2020 / 10:30
Інцыдэнт адбыўся ў райцэнтры 26 ліпеня прыкладна ў 19:10, паведамляе БелТА.
Малы быў дома з мамай. Калі жанчына ненадоўга выйшла з пакоя, ён адкрыў акно і выпаў.
Дзіця знаходзіцца ў бальніцы.
Праводзіцца праверка.