У суботу з-за Дня дэсантніка каля Палаца спорту не будзе спыняцца транспарт
31.07.2020 / 11:18
Фота Надзеі Бужан
1-2 жніўня ў Мінску будуць адзначаць дзень Паветрана-дэсантных войскаў. Асноўныя гулянні — у суботу, 1 жніўня, каля Палаца спорту.
З 10:00 да 15:30 адмяняецца прыпынак «Палац спорту» па праспекце Пераможцаў для ўсіх відаў транспарту, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.
Як учора расказаў кандыдат у прэзідэнты Андрэй Дзмітрыеў, дзяржсакратар Рады бяспекі Андрэй Раўкоў на тэрміновым пасяджэнні ў ЦВК з кандыдатамі паабяцаў, што пасля 2 жніўня вайсковая тэхніка пакіне Мінск.