Крэмль чакае, што затрыманых у Беларусі расіян адпусцяць

31.07.2020 / 12:51

ТАСС

Крэмль перакананы, што ў найбліжэйшы час у Беларусі разбяруцца ў сітуацыі і адпусцяць затрыманых расіянаў. Пра гэта заявіў сёння прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.

«Яны не мелі пры сабе нічога супрацьзаконнага, не здзяйснялі ніякіх супрацьзаконных дзеянняў. Вось гэта тое, што нам вядома адназначна», — заявіў Пяскоў.

Ён таксама адзначыў, што ў затрыманых былі квіткі ў Стамбул, гэтыя людзі з'яўляюцца супрацоўнікамі прыватнага ахоўнага прадпрыемства.

Nashaniva.com