Затрымалі вулічнага лідара «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля

31.07.2020 / 20:45

Затрыманы актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель, паведамляе тэлеграм кампаніі.

Цяпер актывіст знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна. Меркавана, ён адбывае 15 сутак адміністрацыйнага арышту за пікет па зборы подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў, які праходзіў на Камароўскім рынку.

Пры якіх абставінах і дзе Яўген Афнагель быў затрыманы, невядома.

Nashaniva.com