3 жніўня грамадскі транспарт каля Палаца Рэспублікі будзе ездзіць у звычайным рэжыме. Раней графік мянялі з-за паслання Лукашэнкі

02.08.2020 / 11:59

Грамадскі транспарт раніцай 3 жніўня ў раёне Палаца Рэспублікі будзе курсіраваць у звычайным рэжыме, піша Мінск-Навіны.

Фота Надзеі Бужан.

Нагадаем, раней паведамлялася, што з 8:30 да 11:30 3 жніўня часова будзе адменена выкананне прыпынку грамадскага транспарту «Ст. м. «Кастрычніцкая» на пляцоўцы каля Палаца Рэспублікі на пр. Незалежнасці.

Змены былі звязаныя з правядзеннем паслання Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

Чытайце таксама: Крыніцы: Заўтрашняе пасланне Аляксандра Лукашэнкі да парламента можа быць перанесенае