У праграме Салаўёва абмяркоўвалі Беларусь і баевікоў «Вагнера», але на «РТР Беларусь» гэту частку выразалі

03.08.2020 / 11:34

У чарговай праграме «Нядзельны вечар з Уладзімірам Салаўёвым» на тэлеканале «Расія 1» больш за гадзіну эфіру вядучы і яго эксперты абмяркоўвалі сітуацыю з беларускімі выбарамі і баевікамі «Вагнера». Адметна, што гэту частку праграмы вырашылі не паказваць на «РТР Беларусь». Для беларускай аўдыторыі выпуск пачаўся адразу з наступнай часткі, прысвечанай Украіне.

Якія тэзісы агучваліся ў праграме Салаўёва? Эксперты ў ёй звычайна прытрымліваюцца падобнага меркавання.

Расійскія тэлеперсанажы абураныя і дзеяннямі Аляксандра Лукашэнкі, і асобай Святланы Ціханоўскай.

Nashaniva.com