Слуцкія журналісты просяць скласці пасланне будучаму прэзідэнту

03.08.2020 / 15:57

У краіне ідзе агітацыя за кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. А вы ўжо можаце прагаласаваць, але не за тых, хто прэтэндуе на высокую пасаду, а за паняцці, каштоўнасці, якія вам блізкія і якія з вамі можа падзяліць (ці не падзяліць) будучы прэзідэнт.

Такую анкету зрабілі нашы калегі з газеты «Кур'ер». Замест імёнаў палітыкаў у гэтай анкеце прадстаўлены іншыя «кандыдаты», якіх вы можаце самі ўпісаць у «бюлетэнь». Гэта можа быць чарка і скварка, перамены або стабільнасць, свабода СМІ, моцная рука, дэмакратыя, зарплаты па 500, свабода, роўнасць, братэрства. Упісвайце тыя каштоўнасці, якія вам блізкія.

Пераходзьце па спасылцы і галасуйце зараз! 

Акрамя гэтага, газета «Кур'ер» запрашае вас адправіць пасланне будучаму прэзідэнту. Некаторыя з іх перыядычна будуць публікавацца на нашым сайце.

За два месяцы чытачы адправілі ўжо больш за 200 паведамленняў кіраўніку дзяржавы, якога беларусы абяруць 9 жніўня. З усіх дасланых пасланняў мы склалі адно агульнае. Яго закапалі ў адным сакрэтным месцы. Гэтую «капсулу» рэдакцыя адкрые і апублікуе пасля выбараў (пасля 9 жніўня).

Сваё пасланне вы можаце пакінуць тут.

Nashaniva.com