У парку Дружбы народаў улады будуць штовечар праводзіць свае канцэрты. Мітынг Ціханоўскай на мяжы зрыву
03.08.2020 / 20:16
Улада забіла парк Дружбы народаў на ўвесь тыдзень. Гэта азначае, што мітынг-канцэрт 6 жніўня ад каманды Ціханоўскай пад пагрозай.
На сайце адміністрацыі Савецкага раёна апублікаваны расклад канцэртаў:
3 жніўня — музычны праект «Класіка без межаў» (з 17.00 да 21.30)
4 жніўня — музычны праект «Класіка без межаў» (з 17.00 да 21.30)
5 жніўня — музычны праект «Класіка без межаў» (з 17.00 да 21.30)
6 жніўня — святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню чыгуначных войскаў (з 17.00 да 21.30)
7 жніўня — святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню будаўніка (з 17.00 да 21.30)
8 жніўня — музычны праект «Класіка без межаў» (з 17.00 да 21.30).
Нагадаем, вялікі мітынг-канцэрт Ціханоўскай у парку Дружбы народаў меў адбыцца ўвечары 6 жніўня.