Сіноптыкі: 4 жніўня — без ападкаў

04.08.2020 / 07:14

4 жніўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі месцамі па заходняй палове кароткачасовыя дажджы, навальніцы, паведамляе Белгідрамет.

Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём +24..+29°C, па паўднёвым захадзе да +30..+32°C.

Сёння ў Мінску не чакаецца ападкаў. Тэмпература паветра раніцай +17..+19°C, днём + 27..+29°C, увечары +22..+24°C

Nashaniva.com