Ціханоўская пакідала заяўку на мітынг на Дружбы народаў яшчэ 14 ліпеня
04.08.2020 / 11:40
Святлана Ціханоўская, фота Надзеі Бужан
Штаб Святланы Ціханоўскай падаў скаргу ў Мінгарвыканкам і Цэнтрвыбаркам наконт дзеянняў уладаў.
6 жніўня ў парку Дружбы народаў каля плошчы Бангалор меўся адбыцца вялікі мітынг-канцэрт у падтрымку кандыдаткі.
Аднак гарадскія ўлады прызначылі на гэтае месца сваё святочнае мерапрыемства — да дня неіснуючых чыгуначных войскаў.
«14 ліпеня мной як кандыдатам у прэзідэнты было пададзена апавяшчэнне аб правядзенні агітацыйных мітынгаў у парку Дружбы народаў 6 і 8 жніўня з 8:00 да 22:00», — гаворыцца ў скарзе Ціханоўскай.
Яна запэўнівае, што падчас свайго мітынгу павіншуе і супрацоўнікаў транспартных войскаў.