Правакатар з мегафонам з мітынгу Ціханоўскай прыехаў на пасланне Лукашэнкі ФОТАФАКТ
04.08.2020 / 12:33
Правакатар з перадвыбарчага мітынгу Святланы Ціханоўскай у Гомелі быў заўважаны сярод слухачоў паслання Аляксандра Лукашэнкі да парламента і народа.
Нагадаем, што адбылося ў Гомелі: як толькі кандыдатка ў прэзідэнты павіталася са шматтысячным натоўпам, з першых шэрагаў раздаўся нечы крык у мегафон: «Адкажы, чаму з падману пачынаеш? Чаму схавала даходы?!»
Правакатара ўдалося ідэнтыфікаваць. Гэта Фёдар Гараленка, раней быў намеснікам дырэктара па ідэалогіі на «Гомельжалезабетоне», цяпер перайшоў на Гомельскі домабудаўнічы камбінат. Да таго ж ён быў намеснікам старшыні выбарчай камісіі на адным з участкаў на леташніх парламенцкіх выбарах.
Фота Надзеі Бужан.
Фёдар Гараленка ў першым шэрагу на фота.
Да мужчыны з мегафонам адразу праціснуліся ахоўнікі. Забіраць тэхніку не сталі, але правакацыю спынілі. Да канца мітынгу ён ні разу не падаў голасу.