Цапкала заклікаў Пуціна асудзіць «антырасійскую палітыку» Мінска
04.08.2020 / 20:56
Валерый Цапкала напісаў ліст Уладзіміру Пуціну, у якім заклікаў асудзіць «антынародную і антырасійскую палітыку, якая праводзіцца беларускім рэжымам», піша РБК.
Фота Надзеі Бужан
У адкрытым лісце, які адрасаваны Уладзіміру Пуціну і «братам-расейцам», палітык просіць не падстаўляць чарговы раз плячо Аляксандру Лукашэнку, але «падтрымаць правядзенне свабодных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і асудзіць антынародную і антырасійскую палітыку, якая праводзіцца беларускім рэжымам».
Цапкала таксама назваў неадэкватнымі паводзіны беларускіх уладаў у дачыненні да Расіі, прыкладам якіх з'яўляецца затрыманне 33 расіян-баевікоў.