«Я налічыла 39 чалавек, камісія — 102». Незалежная назіральніца распавяла, як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання ў Гомелі

04.08.2020 / 22:55

Сёння, 4 жніўня, у Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне. У сярэдняй школе № 38, 36-ым выбарчым участку, колькасць тых, хто прагаласаваў, у тры разы меншая, чым зафіксавала выбарчая камісія, паведамляюць Моцныя навіны.

Фота Надзеі Бужан.

Як распавяла Аляксандра, яе на ўчастак не дапусцілі. Увесь час яна правяла пад дзвярыма. «Не адыходзіла ні на хвіліну», — запэўнівае дзяўчына. Тым не менш вынікі яе падлікаў і камісіі істотна адрозніваюцца: назіральніца налічыла ўсяго 39 чалавек, камісія — 102.

Аляксандра звярнулася з пытаннем, як такое магло адбыцца, да намесніка старшыні камісіі, на што атрымала адказ, што той не прысутнічаў увесь час на ўчастку і параіў пацікавіцца ў тых, хто не пакідаў тэрыторыі. Адказ прадказальны. Дзяўчыне заявілі, што яна дрэнна лічыла.

ЦВК сцвярджае, што ў першы дзень датэрмінова прагаласавалі амаль 5%