Дзе адсачыць усё, што адбываецца на выбарах? На платформе ZUBR — адзінай сістэме анлайн-маніторынгу 

05.08.2020 / 12:42

Кампанія грамадзянскага асвятлення выбарчага працэсу ZUBR праводзіць серыю эфіраў на платформе Youtube. Пачынацца ўключэнні будуць штодня а 19-й. 

«Мы будзем дзяліцца інфармацыяй, якую дасылаюць нам карыстальнікі і абмяркуем выбарчую кампанію з нашымі гасцямі», — распавядаюць прадстаўнікі ZUBR.

У раскладзе марафону — трансляцыі з месцаў правядзення выбараў і арганізаваных мерапрыемстваў, а таксама прамыя ўключэнні з кандыдатамі, палітыкамі, аналітыкамі і экспертамі.

Платформа ZUBR — адзіная сістэма анлайн-маніторынгу выбарчага працэсу ў Беларусі. Сваёй мэтай кампанія называе фіксацыю, апрацоўку і адлюстраванне ў рэжыме рэальнага часу ўсіх звестак аб працэсе выбараў у Беларусі.

Назіральнікі і выбаршчыкі могуць накіроўваць на платформу інфармацыю аб працы ўчасткаў і сяброў камісій і аб магчымых парушэннях у выглядзе паведамленняў, фота і відэа. На сайце праекта можна ўбачыць карту выбарчых участкаў і даведацца склад выбарчай камісіі.

Nashaniva.com