Глядзіце шоу, дзе айчынныя селебрыці мераюцца ведамі пра Беларусь. Вы таксама можаце паўдзельнічаць і атрымаць прыз

05.08.2020 / 13:36

У сеціве з’явілася новае інтэлектуальна-забаўляльнае шоу, дзе беларускія комікі і артысты адказваюць на пытанні і заданні, звязаныя з Беларуссю. А той, хто прайграе, выконвае заданне пераможцы.

А вы можаце атрымаць прызы! Глядзіце да канца, адказвайце вядоўцу ў каментарах і атрымлівайце магчымасць выйграць спецыяльную цішотку!

У першым выпуску змагаюцца стэндап-комік Яўген Буракевіч і музыка Пётр Клюеў.

Робіць шоу грамадская кампанія «Годна» сумесна з «Арт Сядзібай».

Nashaniva.com