Вялікія грошы ўлітыя ў тое, каб убіць клін між Ціханоўскай і нацыянал-дэмакратычным электаратам СКРЫНЫ

05.08.2020 / 16:12

Такой колькасці аплачанай палітычнай рэкламы ў сацыяльных сетках Беларусь яшчэ не бачыла.

З аднаго боку, шмат рэкламы размясціла «Еўрапейская Беларусь» палітэмігранта Андрэя Саннікава і ініцыятыва «Сумленныя людзі». Першая мабілізуе людзей на акцыі пратэсту, а другая — у назіральнікі.

Шмат рэкламы аплацілі таксама Андрэй Дзмітрыеў і Сяргей Чэрачань — прасоўваюць сябе.

Агромністую колькасць рэкламы аплаціў таксама хтосьці, хто працуе супраць Святланы Ціханоўскай. Цікава, што гэты апошні ажыццяўляе выключна негатыўную кампанію. Практычна ўся яго рэклама скіраваная на тое, каб убіць клін між кандыдатурай Святланы Ціханоўскай і нацыянальна-дэмакратычным электаратам.

Напрыклад, у фэйсбуку шчыруе старонка Belarus news post, створаная якраз 5 жніўня. Прычым яна клон старонкі News, створанай 4 жніўня, у іх абсалютна аднолькавае напаўненне. 

Вось рэкламуецца допіс са старонкі нейкай Наталлі Шаўчэнкі, на старонцы якой допісаў няма з 2017 года, а тыя, што ёсць, выглядаюць як рэклама сэкс-паслуг.

Вось яшчэ прыклады рэкламы: 

Nashaniva.com