Члены выбаркама злілі дакумент, з якога стаў вядомы ўмоўны тэрмін для абазначэння незалежных назіральнікаў
05.08.2020 / 16:34
У лісце Брэсцкай абласной камісіі па выбарах, разасланым гарадскім і раённым камісіям, просяць «перадаваць інфармацыю пра факты парушэння Выбарчага кодэкса з боку дэструктыўна настроеных назіральнікаў». Ліст апублікаваў тэлеграм-канал Nexta, якому яго перадалі члены адной з выбарчых камісій.
Ва ўсіх іншых краінах Еўропы ў камісіі маюць права ўваходзіць прадстаўнікі ўсіх кандыдатаў, а за падлікам выдачы бюлетэняў, а пасля — колькасці галасоў сочаць назіральнікі. Пасля яны атрымліваюць копіі пратаколаў, іх можна суміраваць па рэгіёне і краіне і зверыць з агульнанацыянальным вынікам.
У Беларусі назіральнікі не маюць права сачыць за падлікам, могуць проста сядзець на аддаленні. Але нават і такую прысутнасць сёлета ўлады вырашылі абмежаваць.