Гардон: Лукашэнка сказаў, што Коля апазіцыйна настроены да ўлады

05.08.2020 / 23:00

Украінскі журналіст Дзмітрый Гардон, які сёння ўзяў інтэрв'ю ў Лукашэнкі, распавёў у эфіры канала «Україна 24», як кіраўнік Беларусі пагадзіўся на гутарку.

Гардон адзначыў, што Лукашэнка вельмі рэдка дае інтэрв'ю, і што гэта першае інтэрв'ю кіраўніка Беларусі ютуб-каналу.

«Яго падштурхнуў на гэта, як ён сам сказаў, сын Мікалай, які з'яўляецца апазіцыйным чалавекам, як сказаў Аляксандр Рыгоравіч, апазіцыйна настроеным, але глядзіць практычна ўсе мае праграмы і сказаў бацьку: «Як, з Гардонам трэба неадкладна згаджацца». І Аляксандр Рыгоравіч неадкладна пагадзіўся», — сказаў Гардон.

«Ён апазіцыйна настроены да ўлады. Ён, як любы малады чалавек, якому хутка спаўняецца 16 гадоў, у яго свой светапогляд сфармаваны», — сказаў Гардон.

Лукашэнка сказаў Гардону, што ён не хацеў бы бачыць Мікалая прэзідэнтам Беларусі.

Nashaniva.com